У полі дзікім і апусцелым…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
У полі дзікім і апусцелым…
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
1913
Арыгінальная назва: Colloque sentimental
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





 * * *

У полі дзікім і апусцелым
Праходзяць ноччу дзве мары ў белым.

Мяртвы іх вочы, блядны іх чолы,
Іх словы з вуснаў злятаюць кволы.

У полі дзікім і апусцелым
Аб прошлым шэпчуць дзве мары ў белым.

«Ты наша шчасце ці ўспамінаеш?» —
«К чаму ж ты гэта цяпер жадаеш?» —

«Ці б’ецца сэрца, хоць проці волі,
Пачуўшы імя маё?» — «Ніколі». —

«Вясёла, моцна і так прыгожа
Кіпела наша любоў». — «Быць можа». —

«Сінела неба, расла надзея…» —
«Надзей няма ўжо, і свет цямнее».

Так шэпчуць мары, ўкруг — дол аўсовы,
І чуе толькі ноч тыя словы.

(1913)