У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/79.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць,
Не званы гудзяць — навіну чуваць,
Што знайшлі сёння Янку-стральца
У зялёненькім ельнічку,

Каля белага каменю,
На цёмным імху, між брусніцаю.
Галава яго прабітая,
Ўся крывёю залітая.

Гэй, сасонка над ім шуміць,
Прамаўляе, выгаварывае:
«Не ўдаваўся бы ты, Яне, за куніцамі,
Яшчэ болей — за тымі маладзіцамі».