Перайсці да зместу

Устаноўка (1930)/Пад сьцягам сонцаўсхода

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перад будучынай Пад сьцягам сонцаўсхода
Публіцыстыка
Аўтар: Андрэй Александровіч
1930 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пад сцягам радасці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАД СЬЦЯГАМ РАДАСЬЦІ



Зьліпае бровы хмар
праменная далонь.
Кладзецца сонца спаць
пад мяккай коўдрай змроку.
Зямля запальвае
на зьмену
свой агонь,
як маці, кормячы
сваім уласным сокам.

Зямля і чалавек!
Штурм розума і скарб!
Зямля і скарб.
Энергія і згода.
І —
электрычнасьцю
зальлем зямлі абшар —
пад сьцягам радасьці,
пад сьцягам сонцаўсходу.

Угрунь, жыцьцё!
Разгортвай сілы скарб!
Як хвалі радыё
у поступе разьбежным —
захватывай абшар,
правамі ўладара,
каб, — як і сонцу, — нам
ня ведаць розных межаў.

І Беларусь,
І Украіна,
і Расія —
магутнасьць пролетарская
паўстань!
Зьмянілі рух жыцьця,
законы векавыя, —
за Днепрабудам
цэмантуем
Сталінстан.

А бліжай,
бліжай,
бліжай.
Што дзень,
што час,
што крок
Народы працы,
нацыі плянэты
як вусны з вуснамі,
так сэрца,
думка,
зрок
зьяднаюцца ў сям‘ю
Савецкага Сусьвету.


1. VIII-29