Устаноўка (1930)/Крык галодных рыкш
| ← Волга | Крык галодных рыкш Публіцыстыка Аўтар: Андрэй Александровіч 1930 год |
Мястэчка → |
| Іншыя публікацыі гэтага твора: Крык галодных рыкш. |
КРЫК ГАЛОДНЫХ РЫКШ
Ці застогнуць жалем
ветры над страхой,
ці то гоман хваляў
бурнай Хуан-хо —
кожную хвіліну,
кожны рух і крок
пальцы Чжа-о-ліна
труцца аб курок.
*
Сіл рабочых скарбы
зваў у люты бой.
Чжа-о-лін змагар быў
за савецкі строй.
Горача расказваў
пра бальшавіцкі стан.
А вочы, як ля фанзы
агністы гаолян…
*
Павуціньнем вуліц
гул глытае крык, —
крык галодных кулі,
крык галодных рыкш.
Песьцяць-даглядаюць
і хлеб, і рыс, і чай.
А ў голадзе канаюць,
а ў голадзе Кітай.
*
Гарэць, расьці, змагацца
і ні на крок назад.
У Манчжурыю дабрацца
компартыі загад.
Дарогаю няспынна,
што новы рух і крок
пальцы Чжа-о-ліна
труцца аб курок.
*
Там… пад хмелем віскі
выйшлі ў поле-шквал, —
генэрал расійскі,
кітайскі генэрал.
У гонар іх пагонаў
ім выдаў мандарын —
Нью-Ёркскія патроны,
ангельскі карабін.
*
Гарэць, расьці, змагацца
і ні на крок назад.
Бальшавікі за працай,
у кратах барыкад.
Ня кволаю, ня хмураю,
а песьняй баявой
сьцяг Леніна Манчжурыя
здабудзе барацьбой.
*
Цярпець, трываць, карыцца
пакіне галыцьба.
Блізка навальніца,
блізка барацьба!
Горы загрукочаць,
уздрогне цаліна.
За Кітай рабочы
ўздыбіцца вайна!
1929