Устаноўка (1930)/Волга
| ← Сьмерць рыбака | Волга Публіцыстыка Аўтар: Андрэй Александровіч 1930 год |
Крык галодных рыкш → |
| Іншыя публікацыі гэтага твора: Волга (Александровіч). |
ВОЛГА
Далёка ад родных загонаў,
ты — шырокая Волга сястра.
Б‘юць аб бераг халодным звонам
твае хвалі ў сецях чароўных,
туман-кудзель серабра.
На палёх, на раўнінах рускіх
родным гонарам Волга — ты.
Я прыехаў з зямлі беларускай,
дзе зрэбна-зялёнаю хусткай
бязьмежна ляжаць балаты.
Дзе лясы ноччу ціхай і цёмнай,
так люба, так слаўна гудуць.
Дзе гордыя — Сож і Прыпяць і Нёман,
дзе Менск, Вільня, і Віцебск, і Гомель —
дзе ўчора пазбылі бяду.
На тваіх, на грудзёх бурлівых
плылі стройна чаўны казакоў.
І песьняй, як белаю грывай,
трасьлі рускі абшар віратлівы —
да цябе абуджалі любоў.
Як прыемна пачуць стыхію —
сьпеў рабочага, сьпеў мужыка.
Як жыцьцё, як дні агнявыя
цябе любіць твая Расія,
цябе руская Волга-рака.
Ты з сілай жыцьця маладога
векавы свой штурмуеш паход
і радасна пенішся доўга.
Дык люблю цябе руская Волга —
бо любіць цябе твой народ!
Саратаў, 1925