Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/Сонца і песня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песня пролетарскага яднання Сонца і песня
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
На векі вякоў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сонца і песьня.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОНЦА І ПЕСНЯ

СОНЦА І ПЕСНЯ

Калі ўзыходзе сонца —
Тады пяе — усход.
Калі пяецца песня,
Тады мілей паход.

Калі ідзем пад сонцам,
Калі наш грозны ход —
Тады ўскіпае песня,
Тады пяе народ!

І мы стварылі сонца
Са жвіру і руды,
І песню —
За чатыры
Бяссонныя гады!

1933 г.