Тэрцыны

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Тэрцыны
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/363


Ёсьць чары У забытым, старадаўным;
Прыемна нам сталецьцяў пыл страхнуць
Пажыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, –

Мы любім час далёкі ўспамянуць.
Мы сквапна цягнемся к старым паэтам,
Каб хоць душой у прошлым патануць.

Таму вярнуўся я к рандо, санэтам,
І бліснуў ярка верш пануры мой:
Як месяц зіхаціць адбітым сьветам, –

Так вершы зьзяюць даўняю красой!

(1911)