Тэлеграма Рады БНР нямецкаму кайзэру

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Тэлеграма Рады БНР нямецкаму кайзэру Вільгельму
дакумэнт

Крыніца: Радыё «Свабода»
гл. таксама Прычыны пасылкі тэлеграмы да Вільгэльма II

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, як выбраная прадстаўніца Беларускага Народу, зварачаецца да Вашай Імпэратарскай Вялікасьці з словамі глыбокае падзякі за вызваленьне Беларусі нямецкімі войскамі з цяжкага ўціску, чужога пануючага зьдзеку і анархіі. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дэкляравала незалежнасьць цэлае і непадзельнае Беларусі і просіць Вашую Імпэратарскую Вялікасьць аб абароне ў яе кіраваньнях дзеля ўмацаваньня дзяржаўнае незалежнасьці і непадзельнасьці краю ў сувязі з Германскай Імпэрыяй.

Толькі пад абаронай Германскай Імпэрыі бачыць край Сваю добрую долю у будучыні.

Прэзыдэнт Рады — Іван Серада

Прэзыдэнт Сакратарыяту — Язэп Варонка

Сябры Рады — Раман фон-Скірмунт, Антон Аўсянік, Павал Аляксюк, Пётра Крачэўскі, Язэп Лёсік