Ветры буйныя (1927)/IV/Ты ўжо сказала мне на ростань…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рондо ⁂ (Ты ўжо сказала мне на ростань…)
Верш
Аўтар: Паўлюк Трус
1927 год
Ня шумеце ў полі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы:
— Ня буду плакаць і журыцца, —
Ты ўжо сказала мне на ростань.

— Не адцьвітуць ў душы зарніцы,
Хоць разьвітаемся папросту!.. —
Ты ўжо сказала мне на ростань,
Як мы стаялі ля крыніцы.

1925.