Ты прыгадай, сяброў сям’я… (Шаўчэнка/Бядуля)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ты прыгадай, сяброў сям’я…
Верш
Аўтар: Тарас Шаўчэнка
Пераклад: Змітрок Бядуля

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




 Ты прыгадай, сяброў сям’я…
Каб тое ліха мы не зналі
Ніколі больш, як вы і я
3-за крат на волю выглядалі.
І пэўна думалі: калі,
Калі на раду, на размову
Ўсе разам сойдземся ізноў мы
Тут на зубожанай зямлі?
Ніколі, як відаць, ніколі
З Дняпра мы разам не пап’ём!
Разойдземся і разнясём
У лес, у стэп сваю нядолю,
Яшчэ паверым трохі ў волю,
А потым жыць сабе пачнём
            Між людзьмі, як людзі.
            Покуль тое ж будзе,
            Любіцеся, браты мае,
            Украйну любіце,
            За гаротную старонку
            Госпада маліце.
            І яго забудзьце, другі,
            І не праклінайце.
            І мяне ў няволі лютай
            Часам прыгадайце.

Орская крэпасць 1847