Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
*** Трэск дроў; газніцы блеск няяркі...
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 187
Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом
Задумчыва сяджу з рукою пад віском;
Ў вачах каханай знік пагляд мой; ціша хаты;
Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты!
Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец;
Салодка стомлены, чакаю я вянец,
Гарачы шлюбны мрок, шалёнасць першай ночы...
І гэта ўсё ісці з душы маёй не хоча,
Хоць час жаданы ў даль нясе чарга прыгод
Праз лютых месяцаў і скучных тыдняў ход.

<1911—1912>