Тры кветкі (Глібавецкі/Пашкевіч)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Тры кветкі (З украінскай) Верш Аўтар: Іван Глібавецкі Крыніца: http://rv-blr.com/verse/show/58983 |
Калісь, як выходзіў я з хаты айца,
Тры кветкі ў дарогу узяў для жыцьця:
Ад маткі і брата дзьве кветкі дастаў,
А трэйцю найлепшы мне друг дараваў.
І покі ня зьвянуць тры кветкі мае,
Значыць, што тужаць усе тры па мне.
Хутка прабеглі дні шчасьця, пацех —
На сьлёзы і гора зьмяніўся мой сьмех.
Я глянуў на кветкі: аж братня завяла,
Шчырага друга пад плесьняй ляжала,
Адна толькі кветка, як сонца, цьвіла:
Бо крэпка любіла матуля адна…
(1908)