Трыялет (Багдановіч — Мне доўгае расстаньне з Вамі…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Трыялет
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1910
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/374


Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
І трыялет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

(1910)