Толькі Айчына і Зося…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Толькі Айчына і Зося…
Верш
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/54113


Толькі Айчына і Зося —
Сёння мне ўцехай адзінай.
Сёння мне ўцехай адзінай,
Жалю і смутку прычынай.
Хто ж за любоў, за каханне
Даў мне пакуты такія?
Вашай я рады чакаю,
Добрыя сэрцы людскія.
Я панясу да магілы
Любасць да краю і Зосі,
Хоць мне любоў гэта ў сэрцы
Столькі няшчасцяў прыносіць.