Перайсці да зместу

Творы. 1918―1928 (1930)/4/Ёсьць-жа яшчэ…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хаўтурны марш (з польскага) Ёсьць-жа яшчэ…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1930 год
⁂ (Вяртаюцца з выраю…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ёсць жа яшчэ….

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЁСЬЦЬ-ЖА ЯШЧЭ…

Ёсьць-жа яшчэ ў мяне сіла
Крыўдзе ня дацца, змагацца,
Над сьпячых продкаў магілай
Вольна маланкай мігацца.

Ёсьць-жа яшчэ ў мяне сэрца,
Поўнае шчырых жаданьняў,
Якое перш разарвецца,
Чымся любіць перастане.

Ёсьць-жа яшчэ ў мяне песень,
Поўных надзеі, жыцьця, —
Як-бы ня быў ім сьвет цесен,
Вырвуцца ў сьвет з нябыцьця.

Ёсьць-жа яшчэ ў мяне вера
Ў вольны мой родны народ,
Што — у патрэбе — з сякерай
Выйдзе за волю ў паход!

Ёсьць-жа яшчэ… Ну, а людзі?
Сябры-суседзі тут, там?
Вы — непадкупныя судзьдзі,
Што-ж, яшчэ хочацца вам?!

1926 г.