Перайсці да зместу

Творы. 1918―1928 (1930)/2/Два светы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ад менскіх дзяцей на прывітаньне IV Усебаларускага зьезду саветаў Два светы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1930 год
Дзе стаяў двор панскі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Два сьветы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДВА СЬВЕТЫ

1
ДЗЕД

Сёрбай, дзеду, сёрбай
Крупнік ды зацірку, —
Пабрыдзеш бо з торбай,
З торбай дзірка і ў дзірку.

Закарбуй на бірку,
Што на гора спор быў,
Спорна год нацыркаў,
Дарабіўся горбу.

Высьвідраваў корбай,
Вырыў плугам-кіркай
Баразьністу ворбу
Тры аршыны шыркай.

Выцерпеў прыдзіркаў,
Што і мор ня сьцёр-бы, —
Стар і мал век гыркаў:
— Сёрбай, дзеду, сёрбай

2
УНУК

Дзедаў ўнук-гарэза, —
Як шмель чапурыцца,
Ўсе-б платы парэзаў,
Плот яму — макрыцца.

Ён не спакарыцца,
Як сам рымскі цэзар, —
Хто супроць — кастрыцай,
Бахне і з „абрэза“.

У руках жалеза
Жарам заіскрыцца,
Не ўпляце дзярмезаў
Яму і цямрыца.

Як ёсьць чым прыкрыцца —
Багацей ад Крэза…
Выйдзе ў свет крыніцай
Дзедаў ўнук-гарэза.

1926 г.