С песьняў няволі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
С песьняў няволі
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: https://knihi.com/Ales_Harun/S_piesniau_niavoli.html


Я. Л—ку

Прауду мусім ведаць, браце:
Покуль мы ні у роднай хаце.
Ні на ніві покуль роднай,—
Нашай думачцы ніводнай
Век ні спраудзіцца, ні збыцца,—
Мусім у цеснай клетцы біцца
Нашых думак і жаданняу
І няволі наляганняу.
У гароце, у няволі.
Без пасьпеху, а паволі
Нешта розум у нас вымае,
Смокчэ душу — выпівае
І за шыю душыць больна.
Што часамі мімавольна
З болю гэтага заплачыш,
Што аж слонейка ні бачыш!
Мусім ведаць, што мялеем,
Што паволі усе малеем,
Ні жывем, але канаем,—
Зранку долы вымераем,
І надзею што-дзень губім,
Хоць яе, як жыцце, любім.
Нашы брацця—там, на волі,
Паляглі моу-ся на полі,
Чыстым полі ваявецкім,
Велькім колам маладзецкім,
С пасячонымі плячыма,
З выпаленымі вачыма.
 
Мы зьявілісь з яснай казкі,
Братняй міласьці і ласкі,
С краю-Далі, краю-Сьвета,
Дзе цяплюхна, вечне лето,—
А нас кінулі у пушчы,
Ды у холад, ды й у гушчы,
Дзе брат з братам вечне бьюцца.
Спруцянелі, а дзяруцца,
Мы хацелі даць ім сьвету.
Зруйнаваці пушчу гэту.
Даць ім міласьці прагненне.
Дзен шчасьлівых даці менне...
Мы ішлі вялікім валам,
Войскам буйным а зухвалым.
Ды ні стало нашай мочы:
Сьвет слабейшы быу ад ночы...
 
Што-ж? Ніхай! Ніхай так будзе,
Мусіць гэтак доля судзе.
Цяжка, страшна жыці, прауда,
Дык цярпеці-ж нам ні науда.
Так на моры — акіяне
Часам хваля перастане...
Можа-ж прыйдзе навальніца,—
Толькі-б ветрыку з?явіцца!
Будзем у небо цікавацца,
Будзем зорак прыгледацца:
Без пакоры у пакоры
Перабудзем свае горо.
Мо і нам аднекуль з неба
Скажуць: «Чуйце, устаньце, трэба!»
У узмацняць. Парвуцца путы,
Будзе вольны, хто закуты
Ні адны, а з грамадою.
Разам з людзьмі, чарадою
Пойдзем поплеч зноу у далі,
Скуль прышлі і скуль паусталі.
А калі-ж ні хопіць сілы
Устаць на гэты вокліч мілы,—
Сэрцо хоць мацней забьецца,
Твар пахмуры усьміхнецца..
Можа ж быць раней загінем,
Дык усе-ж мы сьлед пакінем.
Бо, браток, хоць промень сьвету
Прынясьлі мы у пушчу гэту!