Перайсці да зместу

Сшытак вершаў (Александровіч, 1938—1946)/Я помню той дзень…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
За годамі годы мінаюць… Я помню той дзень…
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1946 год
N… (Ты як другім і як заўсёды…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я помню той дзень…

Я помню той дзень, краю родны, калі
Мяне разлучылі з табою… Як вецер
Насіў і ганяў па дарогам, па свеце
Знянацку сарваўшы бярозавы ліст —
І я быў падхоплены так і навалай
Занесены ў тундру, на мёртвые скалы,
Дзе нават вякамі трава не расла,
Дзе нельга і думаць ужо аб свабодзе…
Як дождж сярод яснага неба находзіць,
Туга беспрабудная раптам найшла.

Да стомы кайлю, дабываю руду.
Іду праклінаючы стужу і камень.
Па грудзі ў снягу спластаваным вятрамі
Ўсё далей і далей на Поўнач іду,
На самы край света. І там, дзе адвеку
Яшчэ не ступала нага чалавека,
Туга, як адзін з самых кроўных сяброў
Нікуды, на шаг ад мяне не адходзіць…
Як золата ў скалах паўночных знаходзяць,
Я ў смутку любоў залатую знайшоў…