|
Каб ты толькі знаў, запалярны круг
Радзіма вятроў, мерзлаты, завірух
Як хочацца жыць мне.
А ў тундры тваёй
3 тваім нізкім небам аблітым смалой,
3 тваёй беспрабудна-суровай зімой
Мне цяжка да болі.
Я прагну туды —
Дзе сонца, дзе ў вішнях ірдзеюць сады,
Дзе вырас, у радасцях жыў малады
І песні складаў.
А цяпер, нібы ў сне,
Глумленне, туга, не ўпару ў сівізне,
Скажыце, за што пакаралі мяне,
За што ўсе пакуты?
Хачу быць зусім
Свабодным, як песня ў палёце сваім,
Ні ў чым не змяніўся, не стаў я другім
Як быў, так астаўся.
Люблю, як любіў
Народ, верным сынам якога я быў. Няўжо горкі лёс мой шляхі мне закрыў
І выйсця не маю?
Няўжо толькі знай,
Трывай, ды з пакораю сілу згінай.
Эх, тундра-няволя, засовы здымай,
Аддай мне Свабоду,
Жыццё мне аддай!..
|