Перайсці да зместу

Сшытак вершаў (Александровіч, 1938—1946)/Нявольнічы караван

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Б… Нявольнічы караван
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1946 год
Ты даруй мне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Нявольнічы караван

Не гадаў я і не думаў,
Эх, судзьба мая.
Бруд, смурод і змрочнасць трума
Не забуду я.

Люду рознага набіта,
Лаянка ў баржы.
Тут зладзеі і бандыты,
Слова не скажы.

Зганьбавалі, адарвалі
Ад сваіх дзяцей.
І цяпер… турма на хвалях,
Бурны Енісей.

Нібы ў яме, ў цёмнай скрыне
Пад замком сяджу.
Без злачынства, як злачынец
Кінуты ў баржу,

Славіў сонца і Свабоду,
Маладосць спяваў,
Сэрца ўсё сваё народу
Ў песнях аддаваў.

І за гэта між зладзеяў
Каб загінуў ты
Ў ніз вязуць па Енісею
Ў тундру мерзлаты…

*

Нікому не зайздрошчу я на свеце,
Нікога і ніўчым я не віню.
Іду на сустрач сонечнаму дню.
Я веру —
Сонца мне яшчэ засвеціць.

Нявольнічы караван

Не гадаў я і не думаў,
Эх, судзьба мая.
Бруд, смурод і змрочнать трума
Не забуду я.

Люду рознага набіта,
Лаянка ў баржы.
Тут зладзеі і бандыты,
Слова не скажы.

Зганьбавалі, адарвалі
Ад сваіх дзяцей.
І цяпер… Турма на хвалях,
Бурны Енісей.

Нібы ў яме, ў цёмный скрыні
Пад замком сяджу.
Без злачынства, як злачынец
Кінуты ў баржу.

Сла́віў сонца і Свабоду,
Маладосць спяваў.
Сэрца ўсё своё народу
Ў песнях аддаваў.

І за гэта між зладзеяў
Каб загінуў ты
Ў ніз вязуць па Енісею
Ў тундру мерзлаты…

*

Нікому не зайздрошчу я на свеце,
Нікога і ні ў чым я не віню.
Іду на сустрач сонечнаму дню,
Я веру —
Сонца мне яшчэ засвеціць.