Сцёпка перад навальніцай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Сцёпка перад навальніцай
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


Узнеб’е поўдня шле нам перагрэвы,
Ляноты вецер часам ледзь дыхне,
У зеляніне сціхлі птушак спевы,
І рыбкі дзесь схаваліся на дне.
У цень густы ідзе на схоўжывёла,
Сляпень за сю прагны ўслед ляціць,
Жалейка фае ў лесе невясёла,
Лятае, кружыць каня, просіць: «Піць!»
Удуць у працавітым хоры пчолы,
І матылі трымцяць над лугам скрозь,
Ды вяне кветка, голаў хіліць долу,
І ў хмараў просіць спачувальных слёз.
Сон абцяжарыў нашыя павекі,
І думка болей не імкнецца ўдаль,
Спіць цэлы свет, паверхняй гладкай рэкі
У сне зіхцяць, нібыта гартам сталь.
Але прыцьміўся сонца бляск паволі,
Да нас нясецца вецер звестуном,
Узняўшы пыл пясчаны ў блізкім полі,
І ўжо чуваць за лесам моцны гром.