Студэнская думка (1924)/1925/4/Сьледам за дзедам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьледам за дзедам
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1925
Крыніца: Часопіс «Студэнская Думка» (Вільня), № 4 (5), травень-чэрвень 1925 г., б. 27
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьледам за дзедам.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Сьледам за дзедам


(Беларуская прыказка).

Родны наш краю, Русь-Бела старэнька
У лугох і вазёрах красуешся ўсенька,
У рэчках, абросшых трасьцінай, аерам,
Лесамі атулена, поўнымі зьверам;
У кветках даліны, курганы і горы —
Ты чыста, як поясаўслуцкіх узоры!

Грыміць у дзяцей тваіх родная мова
І песьня — як ліра, як чудка вярбова
Разносіцца рэхам пры захадзе сонца:
Дзе сівы дзед йграе ля хаты ваконца,
А ўнукі і ўнучкі ад кожнае хаты —
Усе слухаюць культ твой чароўны, багаты!

Ты, матухна нашая, родная, міла!
Жыве і жыць будзе нязьнішчана сіла
У грудзёх тваіх дзетак і ўнуках сярмяжных,
І так, як дзяды, неадменных, адважных;
Як прадзеды беглі дзядоў сваіх сьледам,
Так праўнукі пойдуць іх сьледам за дзедам!

Так!—Сьледам за дзедам—нароўні з людзямі,
Як роўныя з роўнымі пойдзем мы самі
Сваёю дарогай к Бажышчу навукі!
Ніхто ня прыпыніць: ні крыўда ні мукі
Дарогі да сонца свабоды тым сьледам —
Якім йшлі заўсёды ўнукі за дзедам.


Слонім
Г. Леўчык.