Страявы Вайсковы Статут (1943)/V
| ← IV частка | V частка Падручнік агульнавайсковай падрыхтоўкі Аўтар: Віталь Мікула 1943 год |
V ЧАСТКА
I. РОТА.
1. Стралецкая рота складаецца з камандзіра роты, дружыны камандзіра роты, трох стралецкіх зьвязаў і абозу. Для роты прыдзеляецца часта зьвяз цкм або дружыну супроць панцырных гармат.

Рыс. 8.
2. Дружына камандзіра мае: а) фэльдфэбель (камандзір дружыны), б) тры пасланцы пешыя і адзін самакатчык, в) трубач, г) два самакатчыкі для лучнасьці ў роце, д) адзін падафіцэр санітарны, е) чатыры санітары.
3) Абоз мае: а) аднаго падафіцэра (камандзір абозу), б) падафіцэра жыўнасьці, в) падафіцэра зброі, г) падафіцэра мундзіровага, д) двох майстроў зброі, е) двох шаўцоў, ж) двох краўцоў, з) палявую кухню з возам прыкухонным, і) воз фуражовы, к) воз майстэрскіх прыладаў, л) шэсьць вазоў амуніцыйных, м) адзін воз санітарны.
II. ЗБОРКІ СТРАЛЕЦКАЕ РОТЫ.
1) Строй злучны, Тры шэрагі, вучэбная калёна і маршавая калёна.
2. Для гэтых строяў аддаецца каманда: «Тры шэрагі — зборка!», «маршавая кадёца — збарка!», «вучэбная калёна — зборка!».
Перад адданьнем асноўнай каманды камандзір камандуе «Увага». На гэтую каманду ўсе стральцы становяцца фронтам да камандзіра роты ў асноўнай паставе. Камандзір становіцца там, дзе хоча зрабіць зборку, і падае адну з трох камандаў.
3. На камазду «Тры шэрагі — зборка» усе стральцы ідуць прысьпешаным крокам да месца зборкі і становяцца зьвязамі адзін зьвяз побач другога ў чарговай нумарацыі. Камандзір першага зьвязу становіцца тры крокі перад камандзірам роты, побач першы зьвяз. Дзесяць крокаў за калёнай абоз роты. (Рыс. 9).

Рыс. 9.
4. Вучэбная калёна ужываецца пры пераходзе праз горад або пры аддаваньні пашаны.
На каманду «вучэбная калёна» зьвязы становяцца адзін за другім у водступе двух крокаў. Камандзір роты чатыры крокі перад калёнай. Камандзіры зьвязаў з правага боку і побач сваіх дружыновых. Дружына камандзіра за І-м зьвязам. На канцы калёны дружына супроцьпанц. гарм. Хвост калёны зачыняе камандзір абозу. (Рыс. 10).

Рыс. 10.
5. Маршавая калёна ужываецца пры маршах за горадам. На каманду «маршавая калёна» — камандзіры першага і другога зьвязу маршыруюць на чало калёны і ўстаўляюцца побач камандзіра роты. Камандзір трэцяга зьвязу на канцы калёны. Водступы між зьвязамі 80 см.
III. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ
|
IV. РАСКІДНЫ СТРОЙ РОТЫ.
1. Формы раскіднога строю, як у зьвязе. Каб цяжкая зброя не апазьняла руху, умяшчаем яе за апошнім зmвязам. Камандзір роты займае найвыгаднейшае дkя камаyдваньня становішча. Ён нясе адказнасьць за утрыманьне лучнасьці з суседнімі адзінкамі. Калі рота ня мае бакавых суседніх аддзелаў, флангі забясьпечваецца бочнымі аховамі. Пры наступе, вазы з амуніцыяй едуць за апошнім зьвязам. Пры маршы збліжаньня зьвязы маршыруюць адзін за другім. Водступы паміж зьвязамі — 10 крокаў. Для аховы і разьведаньня поля высылаецца часта адну дружыну уперад.
2. Пры ўваходзе ў поле бою, рота раскідаецца ў шырыню. Пры гэтым уперадзе можа быць два зьвязы або адзін. Прамежак між зьвязамі — 150 мэтраў, водступ — 190 мэтраў. У залежнасьці ад поля і баявых абставін, водступы і прамежкі могуць быць пабольшаныя або зьменьшаныя.
2. Пасьля загаду да строю раскіднога ў роце, зьвязовыя даюць загады для строю раскіднога o сваіх зьвязах, камандзіры дружын загадваюць строй разлучны ў сваіх дружынах (рад стралецкі або шнур стралецкі). Выбар форм строю раскіднога для кожнага зьвязу і разлучнага для дружын астаецца у руках камандзіраў зьвязаў і дружын.
V. ПРЫКЛАДЫ КАМАНДАЎ.
Прыклады камандаў для хуткага прыняцьця строю раскіднога:
1. «Уздоўж дарогі зьвяз за зьвязам раскідным — марш!»
2. «Кірунак дрэва, зьвяз за зьвязам, Першая дружына з другім цкм, як пярэдняя ахова, 300 мэтраў уперад. Раскідным — марш!».
3. «Кірунак бліжэйшае ўзвышша. 2 зьвязы ўперад — раскідным, бегам — марш!»
4. «Управа уздоўж дарогі. Адзін зьвяз уперад. Водступ 120 мэтраў, прамежак — 100 мэтраў. Раскідным — марш!».
IV. ЗБОРКІ. На загад або знак камандзіра, дружыны ў маршавых калёнах даходзяць на вызначанае месца.
ПАЯСЬНЕНЬНІ ЗНАКАЎ

КЛЮЧ ВАЖНЕЙШЫХ ПАЛЯВЫХ ЗНАКАЎ.
|

