Перайсці да зместу

Страшны суд (невядомы)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Страшны суд
Паэма

1925 год
Крыніца: Студэнская Думка. — Верасень—кастрычнік 1925. — №5 (6). — С. 29—30

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Страшны суд.

(Народны твор).

Вось паслухайце, ўсе людзі,
Як на Страшным судзе будзе.
Хто, браты, з нас жыў са грэхам,
Таго будзе Бог караць ня сьмехам.
Хто ня жыў, як было трэба,
Той не пападзець ніколі ў неба.
Страшны суд той будзе скора,
Вось тады нам будзець гора!
Пашлець Бог Міхаіла ў трубу трубіць:
Усіх людзей на суд будзіць.
Трубы страшна заравуць,
Ураз людзей усіх сабяруць.
Хто ўдоме уміраў,
Хто на сьнягу замярзаў,
Хто у моры утапіўся,
І хто ўдома атруціўся,
І хто ў возеры на дне,
І хто забіты на вайне,
І ў магілках хто схаваны —
Усе тады будуць сазваны.
І так многа сабярэцца,
Што зямля аж садрыгнецца.
І тады, што людзі скажуць,
Як грахі іх пераважуць?
І пачнуць чытаць па кнігах,
Хто і як на сьвеце жыў,
Й што за век свой заслужыў.
А Бог з крыжам прыдзе з неба
І скажаць каму куды трэба.
Добрых ўправа ўсіх папросіць,
Злых налева чорт пазносіць,
Добрых будзе ў неба адсылаць,
А злых ў пекла праганяць.
Вось палупаеш вачамі,
Як увідзіш ты з рагамі!
Скажаць Бог усім добрым так:
„Як жылі вы не абы як,
Цярпелі для крыжа сьвятога,
Дык у неба вам дарога,
Што Бога, блізкіх мілаваў,
За тое і неба ты дастаў“!
А грэшным — „прэч ідзіце“! скажаць
І на пекла пальцам ён пакажаць,
„Вось куды вам ўсім дарога,
Калі ня слухалі вы Бога“!
Можа-б, і вы хацелі ў неба,
Ды павядуць вас, куды трэба.
Для вас мука не пазбытая
Не адна душа будзе бітая,
Не адзін з вас уздрыгнець,
Як у пекла чорт папхнець
Ды у бруха вілы ўсадзіць
Да па лбе кіём пагладзіць“!
Будзець табе там не ў пасьцелі
Ксёндз ня раз казаў ў касьцеле:
„Не грашыце, мае дзеці,
Цяжка будзець на тым сьвеце“.
А вы слухаць не хацелі,
Ды хутчэй ў карчму ляцелі.
А ў карчме ды напіліся,
А, напіўшысь, пабіліся.
А за гэтую за драку
Будуць вас пячы, як рака.
А ты, што Бога не баяўся —
Бацьку, матцы наругаўся,
Мусіць, чорт табе памог
Казаць на бацьку, каб ты здох,
А на матку, каб прапала
За тое й пекла табе мала.
Не адна душа ў смале кіпіць
Таго, хто гэтак гаварыць.
Скажаш: „ратуй, мама, ратуй, тата,
А то цяжка ў пекле надта“!
Закрычыш ты, браце, козачкай,
Што не сьцябалі цябе розачкай;
Заравеш ты нема быкам,
Што ня быў ты бацькам біты.
Ага! пачакай-жа й ты, дачушка,
Будзець і табе закуска!
Маткі слухаць не хацела,
Толькі вымыцца, каб бела
Ды прыбрацца, каб па модзе —
(Будзеш у смале, як ў водзе!)
Яшчэ грыўку падстрыгаець
Ды цьвічочкам напякаець,
І закруціць, навалкуець,
Ды і шчочкі падмалюець,
Ды сьмяецца тады з другіх,
Што прыгажэйшая за іх,
Што яны ня ўмеюць маляваць
І сваіх грывак настаўляць.
А ў касьцёл, калі як прыдзець,
Дык толькі каб мальцаў відзець.
Богу пацеры складаець,
А на хлопцаў паглядаець,
Каб каторы палюбіў
І да дому правадзіў.
Ты думала, што мінулася,
Аж цераз год адрыгнулася,
А тады гадок спусьця
Найшлося йшчэ дзіця.
І дзівуецца адкуль, што якое:
Было адно, а цяпер двое.
Вось, дачушка — знай за гэта
Намалююць добра скуру:
Зробяць яе, як бандуру.
Будзе і матцы пекла,
Чаму малую бізуном ня секла,
Папакутавай за дзяцей,
Што ня секла іх часьцей.
Бацька, матка тут і дзеці,
Што ня так жылі на сьвеце…
Вось, мой мілы тата,
Якая табе за нас адплата!..
Пачакай, мая дачушка,
Будзець табе горшая закуска!
Будзець табе ліха,
Як будуць чэрці хватаць цябе ціха.
Ня будуць ні ў каго пытаць,
Як туды це будуць браць.
Ні у Гіршы, ні у Моткі
Не папросіш болей водкі,
А будзеш піць смалы каўшочкі
Аж падпухнуць твае вочкі,
І за кожную лішню чарку
Будуць грэць смалу на карку…
А хто за паўкварты прысягнець,
Той ў смале ўвесь паплывець.
Адным словам за напіткі
Напякуцца там вашы лыткі.
Ня здох бы з вас ніхто ніколі,
Каб й ня ведаў манаполю!
А цяпер будзе скрыгітаць зубамі
І дрыгатаць нагамі,
Як стануць чэрці скуматаць,
Будзеш, брат, тады ўсё знаць!
Ага!… Пачакай і ты, старшыня,
Будзе і табе прычына! —
Што ты грошы дарма браў
І ўсіх бедных абвіняў,
Што ты бедных ня любіў
І па праўдзе ня судзіў:
За багацейшых ўсё браўся,
А пра бедных забываўся.
Ляцеў на дармавую водку
І заліваў ёю сваю глотку.
Хто на водку к сабе зваў,
За таго ты на судзе стаяў,
І хто рубельчык палажыў,
Таму пячатку падлажыў.
Там на гэта не ўважалі,
Што хадзіў ты пры мядалі,
Упіхнуць чэрці старшыню
У самую глыбіню.
Ды і наложаць там пячатак
Ад хахла да самых пятак!…

Запісаў Ів. Пачопка.

(Дзісеншчына)


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.