Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
7. Илья́ й Петро́ 8. Стары́ ба́цько
Беларуская народная казка

1911 год
9. Кузьма́

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




8. Стары ба́цько.

Ка́жуць: што кра́й, та абыча́й, што село́, та но́раў, а што ґалава́, та ро́зум. У ваднǒм мѣ́йсцы быў абыча́й — дабива́ць стары́х людзе́й, каб ены́ дарэ́мно не ѣ́ли хлѣ́ба, кали́ не маґу́ць раби́ць. Ча́сам и са́ми стары́е лю́дзи праси́лиса, каб их даби́ли, бо, вѣ́дамо, им ця́жко было́ лу́паць ачы́ма, чака́ць, паку́ль им даду́ць ѣ́сци, або́ пи́ць. От жыў адзи́н чалавѣ́к; у еґо́ было́ мнǒґо дзе́цей да ўсѣ́ ўда́лые, до́брые. Саўси́м састарє́ўса ба́цько, а ены́ еґо́ слу́хаюць, шану́юць. Але́ от дава́й сусѣ́дзи прыстава́ць, каб ены́ даби́ли свайґо́ ба́цька-дармаѣ́да, бо е́н ужэ́ ве́льми стары́ й никчо́му не ґо́ж. Шко́да дзѣ́цям старэ́нькаго ба́цька. Й схава́ли ены́ еґо́ ў по́ґраб да й но́сяць ему́ туды́ цишко́м ѣ́сци й пиць. До́ўґо жыў старэ́ньки ў по́ґрабе. Лежы́ць сабѣ́ на салǒмцэ да Бо́ґу мо́литца, а як сусѣ́дзи разы́дутца на рабо́ту, от ё́н вы́сунетца, з по́ґраба, паґлядзи́ць на я́снае со́нейко, паґрє́етца й зноў зхава́етца ў по́ґраб. Малы́е ўну́кий й пра́ўнуки прынесу́ць ему́ туды́ суни́ц, або́ друґи́х я́ґад, а ё́н ѣсь и ка́жэ им ка́ски. А то забеґу́ць к ему́ маладзи́цы, або́ дзеўча́та, паю́ць ему́ ў по́ґрабе пѣ́сни, чэ́шуць ґо́лаў. А сыны́, ўжэ́ барада́тые, ча́сто прыхо́дзяць к старэ́нькаму ба́цьку пажу́пиць пра хаджа́йство да папытаць староґо: кали́ й ґдзѣ́ што сѣ́яць, як лѣпш абрабля́ць по́ле, як даґляда́ць ґаўя́дко. Старэ́ньки ўсе́ им ска́жэ, ўсему́ на́ўчыць. Жыве́ сабѣ́ стары́ ба́цько, а дзѣ́ци да й уну́ки ра́ды. Але́ ось наста́ў там вели́ки ґо́лад. Прапа́ў не́маль уве́сь ста́так. Пу́хнуць лю́дзи ат ґо́ладу, жывата́ми кача́ютца, — нема́ за што рук залажы́ць. Панесли́ дзѣ́ци старэ́нькаму ба́цьку апǒшни хлѣб, а е́н да й ка́жэ им, каб ены́ садра́ли з харǒм стрє́хи да й вы́малацили ту́ю сало́му. Паслу́хали дзѣ́ци старэ́нькаґо ба́цька, садра́ли стрє́хи да й дава́й малаци́ць стару́ю сало́му. Глядзя́ць, аж на таку́ так мнǒґо зерня́т, што хва́циць хлѣ́ба да но́ваґо ураджа́ю. Пыта́юць сусѣ́дзи, атку́ль у их хлѣб, а ты́е й разказа́ли им, што ґэ́то их наўчы́ў стары́ ба́цько, като́раґо ены́ хава́юць у по́ґрабе. Пашли́ ґэ́то ўсѣ́ сусѣ́дзи, стары́е й малы́е ў по́ґраб к старэ́нькаму да й вы́несли еґо́ атту́ль на рука́х. До́ўґо ещэ́ по́сле таґо́ жыў старэ́ньки ба́цько. От з таѣ́ пары́ ґо́дзи дабива́ць стары́х людзе́й, а пачали́ им служы́ць, даґляда́ць их да шанава́ць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.