Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вучні, інтэлігэнцыя і асобна цікава работнікі і селяня, - усе дазналі патрэбу часу і няйначнасьць паражэньня выпхнутых ім задач. "Аслабяняй сябе з усіх бакоу і назвамі рві ланцугі усякаго прыгону!" гучэу бадзіоры вокліч і спыняуся у гушчы грамацкаго жыцьця беларускаго народу.

Рабілася дзіва з дзіу, тым боляй, што беларускі нацыяальны рух глыбяй усяго ікрас запау у слаі працоунаго народу, - селян і работнікау, - і толькі вярхова датыркнууся да інтэлігэнціі і буржуазіі. Выяулялася, што першы прыклад робыць гісторыя, калі знізу чуяцца голас, сьмела празываючы рэчы сваімі. Прачынауся сапрауды белаурскі народ, выяуляючы сабраныя вякамі скарбы свае захаваннасьці...

Але законы сярадковай цягучасьці (цэнтрабежнай сілы) ня прамінулі датыркнуцца напрамку развіцця і беларускаго руху, якто бывая і усюды. І сярэдзіна, посьля пачатковай роунавагі паусюдах, стала адзначацца ў Вільні, абрысоуваючы выразна гушчэйшы элітак святавосьці.

Усе кіраунічыя сілы зышліся там, дзе варункі, колькі мага былі па часу, усебочна спрыялі таму. Вакол Вільні рэялі усе.

С часам, калі рэакцыя сумела пяраважыць аслабаніцяльны рух, і іон мусяу ужэць і нікнуць, беларускі нацыянальны рух толькі з'узіуся, а углыб рос ды рос. І вось, калі вілянскі цэнтр беларускіх сіл прыдау сваіой працы культурную ахварбоуку і пачау брацца друкаваным словам паусюжыць яе, та гэтым іон нібы пераняу голас жыцьця.

Адчыняная у Вільні на змену зачынянай "Нашай Долі" вядомая "Наша Ніва" начала служыць ліхтарняю, да якой паляцелі з усіх куткоу высунутыя народам яго "гаравальнікі і апевайцы думак". Між першым пэрыадам у беларускай літэратуры і новым знашлася можнасьць адшукаць ужо было захаваную прэемнасьць. Выявілася, што та там, та сям сядзелі у цішы і вылівалі свае думкі многія нязнаныя паслядоуцы беларускіх народнікау. Ня кідау пісаць Каганец, пісала Пашкавічанка (Цётка), пісау А. Пауловіч і пробавау свой багаты талент будучы карыфей, Янка Луцэвіч (Янка Купала), час ад часу адрываючыся ад працы над польскімі сваімі творамі. Поруч жа, за многа раней, ужо хадзілі па руках народных вучыцяліоу, вучняу і сельскай сацыялістычнай моладзі, здольныя рэвалюцыйныя творы і творы сатырычныя мужыка з Мікалаяушчыны, вучыцяля Костуся Міцкевіча (Якуба Коласа). Нельга адзначыць, хто запошніх двух і на колькі каторы з іх раней прыхіліся да свае творчасьці, толькі ведама, што ужытыя ім з нараджэньня таленты адначасова пачалі выяуляцца, расьці і класьці закладзіны новаму пэрыаду у беларускуй літэратуры, пэрыаду эпосу самога народу, з гушчы яго выліванаго, а ня зышоушага да яго.

Першая беларуская газэта "Наша Ніва" магнэсам пацягнула іх да сябе і на страніцах сваіх панясла па кіосках і сіолах тым, хто і ня думау, што яго мукі так складна адшліфованы і так пекна абмуліованы. Здавалася дасюль, што і ткаць гэткія тканіны нельга...

Казаць аб гэтых двух паэтах, Я. Купаля і Якубу Коласу, аб гэтых двух вяліканах, ніколькі ня павялічваючы гэтым, у беларускай літэратуры,