Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

уздымаючым настроям. Прауда, вера і гарт, якія ён укладая у сваю надзею — падагравалі элемэнт бадзіорасьці і ахварбоувалі у чырвань мулю яго мінору.

«Ня тужы бярозка, — з намі свет ня згіня:
Вецяр, як павея, шышачкі раскіня;
Хоцьбы ты засохла, — вырасця вас боляй…
Перастаням плакаць мы над сваей доляй!
Якось яно будзя — дажывіом да дошкі;
Хоць ляпей, хоць горай, абы ня так трошкі!
Шышачкі раскіня, як параскідала
Маіх шэсьць сыночкау — здаецца, ці мала?
Усе разышліся! Ну, дык рана-позна, такі, мне здаецца,
Кожны занудзіцца й да дому вярнецца».

Па пекнасьці мовы і на мастацтву хвормау творы яго кудысь далей паперліся уперад сваіх папярэднікау і цешаць нас сваею скончанаю музыкаю. З яго з’явішчам ля беларускай літэратуры беларусы знайшлі няацэняны скарб, бяздонную крыніцу.

Зякой хто нап’ецца,
Дык вольным здаецца

Дык вось, Франц. Богушэвіч (Мацей Бурачок, Рэука с-пад Барысава) быу самым яскравым і шчыра народным паэтаю абуджаючайся да жыцьця Беларусі да тэрміну 1905 году.

II.

Мы спыніліся толькі на двух асобах: В. Дунін-Марцінкевічу і Ф. Багушэвічу таму, што яны поунасцью ахапляюць сабою першы пэрыяд у гісторыі беларускай літэратуры; усе ж другія як-бы дапауняюць іх. Ян Баршчэускі, Каганец ды іншыя у роуні зімі далі шмат меняй (Каганец дапоуніу сябе у посьля-1905-гадовы пэрыяд) і па ліку, і па значнасьці. Хоць, вядома, заслугі іх ніякім чынам ня могуць умальвацца, ня толькі-б касавацца.

1905 г., помяж с падымам соцыялістычнаго руху, падняу да нябывалай вышы і рух нацыянальны. Варта праглядзець гісторыю гэтаго часу, і ліогка можна будзя убачыць, які значны крок у справя нацыянальнаго знявальнньня зрабілі цэлы цуг расейскіх нядзяржауных, прыгнечаных нацыяу: літоуцы, латышы, украінцы, фінны і інш. Але асобна значным пліонам адбіуся гэты год на абуджэньні беларускаго народу. Здаецца з гэстаго боку 1905 г. знарок і выпау дзеля таго, каб даць штырхач толькі беларускаму народу, які астауся пазадзя усіх на дарозя свайго нацыянальнаго будауніцтва. Іначай думаць мы і ня можам. Той розмах, тая шыр, якія раптам ахапілі беларускі народ хвалямі самапазнаньня, таго ня дазваляюць. Адначасова заварушыліся і гарады, і мястэчкі, і сіолы. Беларусь пакрылася нацыянальнымі, палітычнымі і сацыялістычнымі гурткамі, колкамі і грамадамі. Студэнты,