Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТЭРАТУРА.

(НАРЫСЫ І АГЛЯДЫ).

Лекцыя, чытаная у Беларускум Народнум Універсытэту у Маскве

Цяшкая доля, якая на працягу усяго гістарычнаго жыцьця Беларусі, няадчэпна яе справаджая, давяла да таго нашу краіну, што мейста ея, як роунае з другімі, чуць ня назусім загубілася у ходзя жыцьця. Сцяраушы сваю гасударсцвяннасць з дауных часоу і падпаушы пад моцны надау літвізацыі пошля заваевы яе Літоускім княжаствам, Беларусь, воляю лесу, пачала уступаць боляй і боляй свае мейста свайму пабядзіцялю-літоускаму уплыву з’яго губільнымі скуткамі ля развітшай у Полаччыня, Случчыня, Мазыршчыня, Міншчыня, і іншых вабласцех тагдашняе Беларусі, беларускай культуры. Усе прывілеі, праводзячыя тую ці іншую гасударствянную уладу, як пісаньня грамат, актау, пастаноу усіх законау на пануючай мовя, верхавенства устаноу, нагляд гасударскі за усею машынаю гасудаскае гаспадаркі — усе гэта па трошку перайходзіла у рукі літоуцау, прымаючы іхнюю ахварбоуку і прымеркоуваючыся на іх складу управы, нацыянальных звычаяу ды іншая.