Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

XIII.

Вось тыя кропкі вядамосцяу, якія у варунках свае працы і залежна карыстаньню, удзеляным у распараджэньня часам, удалося накідаць і вылажыць перед вамі, шаноуныя слухачы. Пэуна, гэтым можа і ня удаслася дасягнуць тае мэты, якоя б жадалася, зацікавіць вас значнасцью і гістарычнай важнасцю таго хватку, якім маяцца маладая беларуская літэратура. Калі гэта так, та зусім ня таму, што ня вагкі знак, што і ціку да себе ня вызывая, а таму, трэба думаць, што дару нарысу яе абразоу і значнасці я ня маю. Каб ахапіць яе усебакова і вылажыць перад вамі, раунуючы з другімі, яе уплыу на агульны прагрэс і развіцьціо ды нацыянальная атраджэньня трэба здольнасць мастака-маляра. Німа, аднак суменьня, ды чужды яго і вы, што беларуская література не уздутая рэч, а багаты уклад у люцкую культуру.

Тыя варункі, у якіх яна жыла і тыя прыпоны, якія стаялі і стаяць на дарозя яе развіцця — цяшка адазваліся на ей. Трэба мець у воку, што пры забітасці і цямнаце ня толькі у сэнся нацыянальнаго самапазнаньня, а і з боку агульнай граматнасці, няймючасць можнасці мець сваіх чассописоу і нужнаго апарату—многа гіня і талентау і іх творау у ня веданьня ня дастатны патураньня сабе. Усе тоя, што мы маям, гэта праца апошніх 33 годоу, лічучы з першым перыядам—В. Дуніна і Багушевіча, заслуга „Наша Нівы", якая вывудзіла з ямы завяданьня усе гэтыя цэннасці. Так, цэннасці! Цэннасці гэты, можа і ня па вартасці яшчэ усімі ацэньваючыя па насвядомасці закінутыя — але с часам маючыя заняць ня апошняя мейста у гісторыі народных літэратур. Прачуткія і прабачныя людзі, з нашых суседзяу, ужо зварочвалі увагу на яе ня раз і давалі свае думкі аб ей. Маям шчасця казаць аб ім і мы самі.

Цаперашні час, які прыніос пачатак новай эры жыцьця—эры аслабаджэньня працоунаго народу ад прыгону сацыяльнаго і нацыанальнаго — дасць чулы штырх свабоднуй праяве творчасці шырокіх народных грамад.