Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяю і беларускую і літоускую. Яе ж культура, роуная заходняй, магнэсам пацягнул усіх мала веля падкіх да яе з стану багатых і карыстаючых можнасце яе мець. Усе нацягнуліся у Польш, Варшаву ды Кракау, і вядома, аттуль уже яны варочаліся чыстымі палякамі. Поміж з гэтым, старэнная коланізацыя Беларусі ды Літвы, надзяленьня багата зямлею усякіх заслужанных пры дварох літоускіх князеу і польскіх каралеу чыноунікау, баярау і выслугнай шляхты, да гэтаго яшчэ высунутая на повярх жыцьця царкоуная унія - як лепш ня трэба звярнулі Беларусь у калоню Польшчы, з усім хараством сярэдня-вяковая каланізацыйнае палітыкі. Палогая роунасць, з стромым нагінам, на якой ушчало сваю пуціну развіцьце беларускае народнасці, суджаныя доляю яе законы, сапхнулі да бядоваго скутку. З гэтаго часу, с часу гасударскае уні паміж Польшчаю і Літвою, абвітаю валям маладое Ядвігі, Беларусь перайшла у другі перыяд свайго жыцьця, перыяд, у які прышлося працоунаму народу беларускаму, "хлопам" "жывеля" прычасціцца да міссыі захаваньня свайго нацыянальнаго жыцьця.

Уся знаць, памешчыкі, шляхта - пацягнуліся, як я сказау, у Варшаву, а наяхджаючыя на Беларусь чыноунікі і каланісты, прыносілі польскую культуру, дух, язык. Перш з гасударскаго ужыцця, а потым і з будзіоннаго ужываньня вышейшымі станамі - беларуская мова выпіхалася, замяняючыся польскаю. Аставауся народ, прыгонны, якому толькі і асталася можнасць казаць на сваей роднуй мовя. Прауда, у касцелах, у судох - так сама пашла мова польская. Вымушалася і простаму народу чужынная мова, але доугі час яе умываньня усе-такі ня перамог роднае - як Польшча ня змяніла душы беларусскае. Не, і казаць ня трэба, каб у такіх варунках магла іці рэч аб развіцьці беларускае мовы ці нават літэратуры.

Прыгон сыпыняу прайходзіць сьвет да цемных людзей, крыху ж асьвячоных, дастаушы гэту асьвету у Польшчы, няслі свае таленты ей жа.

Гэтак ішло да 18 сталецьця, да часу заваеу Беларусі расейскімі царамі пры падзелу Польшчы. З гэстаго моманту Беларусь з другога боку падышла да новаго фактару чужыннаго уплыву, прынесшаго з сабою тую ж самую бяду з усходу, якую палякі каля двух сталецьцяу да гэтаго няслі з-заходу. Беларусь стала с калоні - тым ласым куском, за які шчапіліся два пачаткі - велікарасейскай і польскай палітыкі зніштаженьня. Німа магчымасці, не хватая слоу у мовя, каб поунасцю абмуляваць разбазыраннасць глуму, здзеку і гвалтоуя, якія дзікім віхром завылі над бяздольнай пакутнай стараною. Калі намуляваць сабе вобраз, дзе відаць, як два каршуны раздзіраюць сваю ахвяру - та то будзя поуная снадобя долі Беларусі да апошніх часоу, захоплянай кіпцюрамі памешчыкау - руссыфікатарау, і паланізатарау, ксядзоу і папоу.

У гэтуй дзікуй схопца стагнала Беларусь і нельга было думаць, што калісь мінецца цемь ночы і нішчаны народ пачне будзіцца, станя прабаваць свае жыцьціо, вядома, с першаго кроку ступіушы на пуціну нацыянальна-культурнаго атраджэньня. Пара гэтая якрас прышла у той час, калі уся Расея у сілу законау сацыяльнаго развіцьця, ачулася на мяжы