Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

людзей. Многія ніколькі ня уступаюць па таленту абгавораных намі — можа толькі крыху, таму, што яшче ня паспелі яны у іх у канец развярнуцца. Гэтак, я упамяну аб. Ф. Чарнушэвічу, А. Гаруну, Галубку, 3. Бядулю, А. Зязюлю. Кожны з іх сваімі творамі паказалі якая сіла і талентнасць захована у іх; трэба толькі папрацаваць над ашліфоукаю яе ды папоуніць крыху пазнаньнямі. Але і бяз гэтаго яны пасьпелі ужо адмеціць сябе у беларускуй літэратуры і заваяваць асобная мейсца. Кожны з іх мая гардасць пахваліцца выданнымі зборнікамі сваіх творау, дзе можна шмат найці удалых і сільных рачэй. Так, надоячы вышау зборнік вершау А. Гаруна „Матчын Дар". Раней выпушчаны пекныя „абразкі" 3. Бядулі, некулькі апаведаньняу Галубка, вершы Зязюлі. Нельга ня упомніць паміж ходам, што Галубок у апошні час напісау некулькі сцэнічных творау, якія маюць пацеху бачыць са сцэны у Мінску і другіх гарадох Беларусі. Ф. Чарнушэвіч пералажыу на беларускую мову шмат рачэй Т. Шэучэнкі, між іншымі яго паэму „Кацярына".

За імі трэба паставіць яшчэ двух ня слабых пісьменнікау — гэта А. Пауловіча і Ядвігіна Ш. Творчасць іх зусім асабістая: А. Пауловіч—гэта талентны гумарыста і жартаунік. Яго пекныя плаукія аершы усюды вядомы на Беларусі і рэдка хто ня пукауся со смяху, чытаючы іх. Ядвігін Ш. здольны лірыст і сымволік хаця і бытаванныя рэчы яго талентныя. Ня чуж Ядвігін Ш. здароваго бадзіоручаго гумору. Той і другі маюць ужо выпушчаныя кніжкі сваіх творау. Першы. А. Пауловіч, „Снапок", другі Ядвігін Ш. "Васількі" і "Казкі".[1]

    • ) Спіс сучасных белорускіх пісыменнікау:


    1. Янка Купала (вершы, драмыт. рэчы) - селянін, служачы;
    2. Якуб Колас (вершы, проза, драма)—селянін, народны вучьшсль;
    3. Максім Багдановіч (вершы, проза, крытыка)-сын вучыцеля з селян, служачы;
    4. Алесь Гарун (вершы, проза, публіцыстыка) - рабочы з селян (сталяр);
    5. Цішка Гартны (вершы, проза, драма, публіцыстыка)-рабочы з селян (грабар);
    6. Кароль Каганец (вершы, проза, драма) -ляснік з селян;
    7. Максім Гарэцкі (проза, крытыка, публіцыстыка)—селянін, каморнік;
    8. Мацей Крапіука (іначэй Цётка) (вершы, проза, публіцыстыка) - селянка, вучыцелька;
    9. Альбэрт Пауловіч (вершы сатырычныя і гумарыстычныя) мещанін, служачы;
    10. Змітрок Бядуля (вершы, проза, публіцыстыка)—мещанін, гандлевы служачы;
    11. Канстанція Буйло (вершы, драма)—мещанка, вучыцелька;
    12. Галубок (вершы, проза, драма)—селянін, жалезнадарожны служачы;
    13. Алехновіч—Чэркас К. (вершы, проза, драма)—артыста;
    14. Антон Новіна (крытыка, публіцыстыка)-літаратар;
    15. Власт (в. Ластоускі) (проза, публіцыстыка)- -літаратар;
    16. Шантыр Фабіян (вершы, проза, публіцыстыка)-рабочы з селян (муляр);
    17. Лёсік Язэп (проза, крытыка, публіцыстыка)—нар. вучыцель з селян, літэратар;
    18. Ядвігін Ш. (проза, публіцыстыка)— з дробнай шляхты, служачы;
    19. Чарнушэвіч Тодар (вершы) - рабочы з мещан (кравец);
    20. Леучык Гальяш (вершы)- служачы;
    21. Бульба А. (ён жа Стары Піліп) (крытыка, публіцыстыка) з служачай інтэлігенцыі, гандлёвы служачы;
    22. Земкевіч Р. (крытыка і бібліаграфіка) — з дробнай шляхты, інжанер;
    23. Зазюля А. (вершы, перэклады) ксёндз з селян;
    24. Гурло А. (вершы)—селянін, служачы;
    25. Арол М. (вершы, проза)—селянін, нар. вучыцель; 26. Лобік Лявон (вершы)—рабочы з селян;
    27. Лаўрын Жорсткі (ён жа Наз. Бываеускі (періклады і публіцыстыка)—мещанін, гандлёвы служачы;
    28. Лявон Гмырак (крытыка, публіцыстыка) служачы (тэхнік);
    29. Нёманскі (Пятровіч) (публіцыстыка)-селянін, служачы;
    30. Янук Журба (вершы)-селянін, нар. вучыцель;
    31. Стары Улас (вершы, проза)-ляснік;
    32. Піліпау (вершы, проза) -селянін, служачы;
    33. Фарботко Ю. (вершы, крытыка, публіцыстыка) літэратар;
    34. Петрашкевіч А. (Ф. Калінка) (вершы, проза, публіцыстыка) -селянін, земляроб;
    35. Леўшчэнка Е. (публіцыстыка)-вучыцель;
    36. Леуко Кандрат (вершы, драма)-селянін, служачы; 37. Галка Міхалка (вершы)—селянін, вучыцель і шмат другіх. (рэд.)