Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Каб я крыльля льогкай пташкі
Салавейкі мела,
У гай вясіолы, у гай эяліоны
Яб ня паляцела.
Каб я мела голас звонкі.
Голас салаўіны,
Яб спеваці ня ляцела
На дрэуцау вяршыны.
Я бы с песьняй паляцела
У горад той далекі:
Там есць дом пануры-сумны,
Ціомны і высокі.
На вакне загратаваным
С песьняй я бы села
І вастрожнікам няшчасным
Сваю песьню б пела.
Я пеяла б аб свабодзя.
Аб шчаслівай долі,
І забыліся б пры песьні
Яны аб нядолі.
Галасамі дзіуных чарау
Я бы залівалась,
Лясоу нашіх, ніу прывольне
Успомніць ім старалась.
І пад песьню маю думкі
Іх бы прасвятлелі,
Твары радасным бы смехам,
Шчасцям заяснелі.
І ня цяжкая была бы
Ім тады няволя,
Бо пад песьню яны б снілі
Аб шчаслівай долі.
            («Баб я мела»)

Свае творы паэтка сабрала у зборнічак пад назваю: «Курганная кветка», які выдан у Вільні. Кан. Буйла гадоу 23. Яна народная вучыцялька. Беларуская літэратура шмат чакая ад яе.

XII.

Казаць толькі аб успомняных намі самых выдатных прадстауніках беларускае літэратуры, якія кожны паасобку так сама выяуляюць сабою той ці іншы яе напрамак і настрой, яшчэ патом цаліком ня сказаць наагул аб усей беларускай літэратуры. Па пад ліку, зроблянаму некулькі часу таму назад, у «Нашуй Нівя» друкавалася боляй 60 рожных паэтау і пісьменнікау беларускіх. І сярот іх бяз сумленьня, шмат выдатных, плодных і здольных