Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Свае шырокія ты іны
На лад персіцкі ткуць яны.
А за сцяной смяеца поля,
Зіяя неба з за вакна,—
I думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе разцвіла вясна,
Дзе блішча збожа у яснай далі
Синеюць міла васількі,
Холодным срэбрам з'яюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнея край зубчаты бору...
I тчэ, забыушыся, рука
Замест персіцкаго узору
Цвяток радзімы васілька.

Багаты талент М. Богдановіча суліу многая даць у скарбніцу беларускай літературы, але вораг-сухоты, весь час перапынялі яго творчую працу, пакуль ня звялі у 1917 гаду у магілу. Наследя ад яго засталося — гэта упомянуты, зборнічак яго вершау «Вянок», які служыць эмблемай вянка на яго маглу.

XI.

Маладая, але багатая, беларусская літэратура, ня адну «Ціотку» як жаноцкую прадстауніцу-паэтку мая у зніску імяу мужчынскіх паэтау. Дужа здольная і выдатная маладая паэтка, яе паслядоука—Канстанція Буйла. 3 гарачым сэрцам, с прагнай душой - яна поуна жыцыця і ахвоты да яго. I вось, творы яе дыхаюць пачуцьціом любасці, жарам хатеньня шчасця, трывогаю разлукі і ачуваньням спатканьня. Канстан. Буйла — паэтка любасці—маладых гадоу, іх пазывау. Лірычныя прыгожыя вершф яе—як у люстры адбіваюць сабою усе гэта.

О, ня кажы ты мне, што жыцьціо надаела
I што на свеця жыць ня хочашь боляй ты:
Бо ужо ад мук жыцьця душа твая збалела
А у свеця столькі есць гразі і цямнаты...

Быць здаліок ад усіх, жыць уласным жыцьціом, і гэта жыцьціо дзяліць толькі з блізкім другам - вось—аснова ня жыцьця... Укруг гэтаго уся зямля верціцца, укруг яго яна жыве. Ціж есць што даражэй гэтаго? Не, покуль яна маладая і жыцярадая—німа другога вялікшаго і значнейшаго яго. Ей ня ідзе думка у голау, каб хто змог асмучаць радасць гэтых дніоу, і страх ахапляя, калі з'яу прабіваяцца да азнаньня і кажа, што упартая жыцьціо ня лічыцца нішчым: зазлуе на кагось і адбірая ад яго навіт волю. О! як страшна гэта! Паэтка ня можа з гэтым згадзіцца: яна б усе зрабіла б, гэтаго ня было. Але сілау у яе ня стае і калі пераняць магчымасці дык хоць што небуць яна рвецца зрабіць, каб павясяліць такіх няшчасных, скрасіць іх жыцьціо у няволі, папоуніць нядастачаю пекнасцю. Але і гэта ня па яе сілам—астаюцца адны ціоплыя пажаданьня, якія далучаюцца у других: