Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ці ж ня жывая пекната паэзі! Здаецца Максім Багдановіч і радзіуся толькі ля яе, бо нішто яго ня цікавіла гэтак у жыцьці: ні змаганьня за жыцьціо, ні доля нядоля адных і багацьця другіх, ні жаданьня і барацьба за вялікі ідэалі у жыцьці - нічога. Яго было усе—краса, прыгожасць. і штоб ня апісвау ен павядальная—усяроуна элямэнт прыгожаго глушыу усе. Бадай ен усю здольнасць атдау бы сваю ей адной, усе песьні ей выспявау бы, каб ня дзьве прычыны, якія і да сябе вымушалі звярнуць увагу і датыркнуцца песьнямі; гэта разлука з роднай краійнай і глыбокая любошч да яе і, друдгая, хвароба, якая з маладых год тачыла яго (сухоты). і дзьве гэтыя прычыны, кожная да сябе цягнучы, атрывали паэту ад любаго яго ачуваньня і упою, і ен пеяу аб адным і другім. Краіня сваіой, яе мінуушчыня слануй, яе долі-нядолі-Максім Богдановіч пасвяціу троха сваіх творау, якія вышлі шэдэурамі с пад яго перак, да таго моснымі, да таго сільнымі, Хаароба ж сваім чарадом выцягла са струнау яго леры гэткія ж сільныя рэчы па суму.

Ня кукуй ты, шэрая зязюля.
Сумным гукам у бары!
Мо і скажаш, што я жыці буду,
Але лепш ня гавары:
Бо ня тоя сведчыць мае сэрца.
Грудзі хворыя мае;
Боль у іх мне душу агартая,
Думцы голас падае.
Кажа, што ня доуга пражыву я.
Што загіну без пары...
Прыляці ж тады ты на магілу
Закукуй, як у бары!

Азнаньня ня доугавечнасці свае, прагляд у блізкі канец, і безмерна катавалі Максіма Багдановіча; сваю творчасць ен вельмі шанавау ды ставіу вышэй усяго, бу лічыу яе службаю таму краю, таму народу, якія былі яго роднымі. Трэба скаэаць, што Максім Богдановіч адзін ад першых зачапіу сваім пэндлям і места, у яком знашоу асобную прыгожасць, датыркнучую яго пачуцьця і вызваушую песьні тоны.

Аглядаючы творчасць Максім Багдановіча, нельга ня спыніцца ля аднаго верша, каб ня прачытаць яго. Гэта — «Слуцкія ткачыхы» з цыкллю «Старая Беларусь».

Вось ен:

Ад родных ніу, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бездольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доугія часіны,
Дзявочыя забыушы сны,