Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

радкамі, як каралы. І знізак атрымоуваяцца пекны, стройны, абмяркованы з усіх бакоу. Ні вытырку, ні ня дахопу у ім ня прыкмеціць нічые правідкія вочы. Але, пераказваю, судны туль, звешваямы ім над кожнай рэччу свае творчасьці, ня дае вагі прабіцца да іх праменьням сонцу. "Песьні жальбы" гэтак празвау іон збор сваіх вершау, выпушчаны у Вільні. Але, песьні жальбы ахапляя усе яго творы, як вяршаваныя, гэтак і празаічныя, якіх Якуб Колас так сама шмат напісау.

Усе яго творы выданы цэлым лікам сшыткау праз гэты час. Гэта ужо успомняныя: "Песьні жальбы", даляй "Батрак", "Як Юрка збагацеу", "Прапау чалавек" і пад псеуданімам Тарас Гушча творы прозаю: "Родныя з'явы", "Апавяданьня", "Немнау дар" і "Тоустая палена".

Цікава, што цяшкі адбітак, легшы на ем - ня змог зжыцца з тым наплывам, які прынясла сабою вялікая рэвалюцыя. Чытаючы змешчаючыя яго творы у "Вольнай Беларусі" - атдаюць усе тым жа подухам, што і с пачатку. Вось гэтым, аднастройнасьцю, аднатоннасьцю сваіх песянь, Якуб Колас, кажучы з угляду мастацтва, крыху і траціць у зроуні з Янкам Купалам. Апошні няабмежан у ахопя тэм, у уладаньню рожнамульнасьцю хварбау! Пекнасьць абразоу, багацьця, малярнасьць, шуканьня няспаханная новых хвормау, свежых муляу і поміж жа творчая камбінацыя і ігра дужа удачная іпрыемная у моуных зваротах - выносяць яго творы на шырокую арэну няпадчэпнаго мастацтва. Якуб Колас - ня гоніцца за шыр'ю, за рожнамульнасьцю і вытворам свежых хвормау - а стараяцца з маючаго матэр'ялу выкарыстаць усе, каб даць яму праудзівы выгляд. Сталь і вагкасьць яго творау стамляюць думкі, глянуць задужа да зямлі - калі Янкі Купалы носяць па абшары паліоу, цягнуць да зор, воблакау і прагуць у завідныя, манячыя далі.

Якуб Колас зрэдку пісау і на палітычныя тэмы дню. Яго вершы гэткаго гатунку захованы моладзю і усюды іх можна чуць у Міншчыня. Адна характэрная жылка прайходзіць, найболяй у прозаічных яго рачах, гэта здаровы, гостры гумор, які найболяй пахож на сатыру.

Гэта крыху злягчая цяжар ад уплыву сумнаго настрою. Нагул, Янка Купала і Якуб Колас роуны і у слаунасьці і у заслузя ля беларускае літэратуры. Большасьцю свайго развіцьця яна вінна ім і у знатнасьці абудвым.

IV.

Вялікаю заслугаю карыстая у беларускуй літэратуры і Ціотка, аб якой крыху вышэй успамінау я міжходам. Заслуга яе паглубляяцца яшчэ тым, што яна аднэй с першых ушчала абрабляць і гатовіць тую глебу, на якой у скорум чася началі выростаць пекныя расліны. Алоіза с Пашкевічоу Кайрысовая - піанэр у справе маладога беларускаго руху і адна ад выдатнейшых яе асобау. Ужо у 1904 годзя, у пачатку узросту нацыянальна-культурна-сацыялісткаго руху сярод беларусау, яна з'яуляяцца у Вільню і стараяцца гуртаваць колка беларуская. Сацыялістка шчырая па напрамку і