Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Двор няпрытульны і глеба пешчана,
Грунт весь убіты, як ток,
Сонца ня сьвеціць скрось шчылін паркану,
Выдзьмухау вецярь весь сок.

Белая крошка роскаю Божай
Чыста абмыта, зяхціць.
Рад любавацца я кветкай прыгожай, -
Міла яна так глядзіць!

Мне успамінаюцца вобразы мілыя,
Роднаго краю, паліоу,
Бедныя віоскі, хаты пахілыя,
Песьні зяліоных гаеу,

Вузкія стужкі меж зяляненькіх,
Жыта палоска, лянок, -
Рэчы пявучыя нівы благенькай,
Узгорак, курганчык, лясок...

Толькі ж мне шкода кветкі: сіроткай
Ціха схілілась яна
За агарожай, як за рашоткай,
Сонцу, людзям нявідна...

Мілая кветка, дзіцятка поля,
Мяжы зяліонай убор!
Як ты папалася з волі у няволю?
Як заняслася на двор?

"Кветка".

"Кветка" - сымвал паэты, сам паэта, яго думка. Вастрог, з яго цяшкай прымусай, з ясна да болі ачуванай няволяй - страшным адбіткам лег на паэта, і ня таму, што прынес яму уласна муку, што атабрау ад яго волю і гэтым падрэзау яго, як асобная штосьці, прагучая ля жыцьця толькі свайгу асобнаго - не! Уся трагэд'я у тым, што яго разлучылі з віоскай, з полям, з народам, што ен ня так яскрава можа бачыць жывы яу і ачуваць усенародную муку, скардзіцца народнаю скаргаю - адным словам, варочацца у віхру жыцьця роднаго - заядая яго нашчэнт:

Нудна Сціопцы за рашоткай,
Нудна, эх, старому!
Плачуць думкі, рвуцца думкі
Сцёпкавы да дому.