Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І убірая залатую
Соняйку дарогу
Паліць свечку дарагую
Прад аутарам Бога.

Над палямі змрок прарвауся,
Па нізу расплыуся,
Лес туманам заснавауся
Луг расой абмыуся.

Чыстых хмарак валаконца
Сталі у кружочак,
Вышай лесу — проці сонца —
І сплялі вяночак.

Як жа добра пахня збожа, —
А кругом спакойна!
Эх, як слауна, як прыгожа
Горача, прыстойна!

І сабрала неба ясна
Блеск усіх каліорау,
Стройна, дзіуна, сагалосна
Як бы песьняу хорау! («Усход сонца»).

Многа пекнасьці, красы і сьвятла — а прыглядзецца — ня вясяляць яны, а яшчэ боляй суму наводзяць. Якуб Колас — паэта смутку, якому і самім жыцьціом застаулялася прычасьціцца да праяу яго са шчасліваго боку. Насьцігла рэакцыя 1906 г. налажыла на яго руку няво і Якуб Колас быу арыштован за належнасьць да вучыцяльскаго хаурусу і пасажан у вастрог, у яком прабыу боляй трох гадоў. Варункі вастрожнаго жыцьця папрашкодзілі свабоднаму ліоту яго думак і маху ура жэньня, і разьвіцьціо таленту спынілася на адным быццам хтось прадпісау. «Толькі і мецьмяш ты змогу пісаць аб адным, шкадаваць і хацець!» Прауда, вастрог калівам уніос свежую нотку у яго песьню, толькі гэта нотка прыдала суб’ектыунаго уплыву, так сама цьомнаго і горькаго. Да прагі к волі із турмы, чым меяцца усіо жыцьціо беларускаго мужыка, дабавілася другая — з вастрогу б вырвацца у гэтую турму, дзе пакутаваць лягчэй, бо з усіма. Цяперь ужо і прырода мая у сабе сілу развейваць яго нуду, хоць ад яе так сама нясе нудою. Прыпадкам разцвітшая кветка пад вакном вастрогу столькі радасьці дае паэту:

За агарожаю, перад вастрогам,
У ціхім куточку адна
Кветка красуя на грунці убогім,
Хораша з’яя яна.