Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

любашчы да краю. Здаецца, чытаючы яго стальныя радкі, з кароткіх мосных слоу, бяз нацягнасьці і пасільля - яскрава ачуваяш на сабе рухомасьць усіх праяу нядолі-урачонага краю. Яго пэндзяль ня абмінау ні годнаго кутку люцкога жыцьця, ні годнаго боку; усякі змен пачуцьця і настрою, бываючы посля тых ці іншых квадрау у селянскум жыцьці, посля тых ці іншых здарэньняу у ім, як смерць, родзіны, вясельля, пажар, паветрая, здача у салдаты сыноу і г. д. адбіты у яго образох нявыказна праудзіва, нямерна яскрава і натурова. І вось чаму ён заслужвая празваньня песьняра-народніка. Толькі народу пасвяціу ён свае "леры тоны", толькі аб ем заклапочана яго душа - усё ж, што маяцца у жыцьці пекнаго, як вясна, краскі, як хаценьня і пазывы моладасьці - усе гээта ля яго мая вагу пастольку, паскольку дотыркая сацыяльнаго жыцьця усё-ж таго народу, які наперад усяго зобіты, замучаны і ня мая змогі далучыцца з-за будніх клопатау да пекнаты жыцьціовай. З гэтаго паэта і кажа, перапыняючы тых, хто-б хацэу паслухаць ад яго вясіолых песянь:

Ня пытайця ня прасеця
Светлых песянь у мяне,
Бо як песьню засьпяваю -
Жаль усю душу скалыхне.

Яб сьмяяуся, жартавау бы
Каб вас чуць развесяліць.
Ды на жыцце як пагляняш,
Сэрца болям зашчыміць.

Няшчасліва наша доля
Нам нічога ня дала.
Ня шукайця кветак у полі,
Як вясна к нам ня прышла!

І, як казана было, пачуцьціо равалюцыйнаго экстазу цягло яго шукаць кветак шчасьця, душа ж ня верыла у можнасьць іх найсьці - і лера пеяла мінорным тонам жальбы. І толькі яго супакоіла, бо ня выгравала усяе любашчы да роднае краіны, усяе гарачасьці гэтае любашчы. Ня вылівала, бо ен за усіх і за усе кахау яе. Ні сонца, ні зоры, ні бог - ня мелі спагады да яе. Смутак заусіогоды - ня разганяяцца ні вясною, ні сонцам, хоць крыху-крыху і зараняя у яго душу квадранцавай радасьці.

На усходзя неба грая
Дзіуным блескам жару,
Залацісты сноп купая
У полымі пажару.

Чуць-чуць дрогня прыліецца
Чэрвень на усходзя,
Гэта неба усміхнецца
Людзям і прыродзя.