Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З няпатульнай пакорнай зямліцай
Заручыся, шліоб вечны вазьмі,
Разлівайся люстранай вадзіцай
Між даламі, гарамі, людзьмі...

Разсынайся на селах па нівах
Брылянцістай ажыучай расой;
У вясіолках купайся цьвятлівых,
Ласкай сэрца, душу супакой...

Як у сьвята купальская, сонцэ,
Свой жывы аднауляеш пагліод,
Аднаві славу нашуй старонцы,
Аднаві яе сумны народ:

Хай нам явары вечныя думы,
Думы байкі шасьцяць, шалясьцяць,
І нясуцца хай гэтыя шумы,
Пабел сьвету ляцяць, хай ляцяць!

Дык глянь с хорамау вольных высокіх
Да крывіцкіх туманных нізі...
Казкай векау блізкіх і далекіх
Клічэм, сонца, цябе, як адзін.

Або: Адцвітаньня:

Не шасьцяць каласы,
Звон ня валіцца с касы,
На кладуцца у стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Не іскрыцца небазор,
Ня цьвіце трава чабор,
На цыглінь птушыны стан,
Толькі поузая туман,
Вецяр б'е у нямы курган,
Шэнаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Вочы уставіушы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б'ецца у паусьне
Думка сэрцу аб вясне
Здрадны голас падае.