Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Век беда у крук гне.
Вечна у лапцях, гное ногі,
Зрэб'я спіну тне.
Ціомны, ціомны народ гэты
Трудна і сказаць,
Аборваны, няадзеты,
Ня умея чытаць.
З яго кожны насьмяецца,
Бедны люд... так бы здаецца
Плакау разам з ім.
Так няміла, як магілай
Неік выдае
Беларусь, мая старонка,
Но люблю ж яе.
Як каліб з ей разлучыуся
Плакау б с усіх сіл,
Эй, бо дзе воук урадзіуся
Яму куст той міл!
У хаця голодна да-знаю,
З'ем хлеба, вады...
Горай жыці у чужым краю,
Боляй сльіоз, пуды.
Там ня найдзяш братніх сэрцау,
Там кожны чужым,
Будзячи жыці у паняверцы
Ды адзін адным.
Песьню родную зягняш,
Хто пачуя, хто?
Там любіць свой край прысягняші
Лепяй, як жыцьціо.

А вось верш з пазнейшых часау:

Песьня сонцу.

Вольным гоманам хвояк высокіх,
Туманамі санлівых нізін,
Казкай векау блізкіх ці далёкіх
Клічэм, сонца, цябе, як адзін!

Распусьці залацістыя косы,
Схаладзелы загон ацяплі,
Асвяці лугавыя пакосы,
Усходы новыя сей па зямлі.