Старонка:Zhylunovich Belaruskaja literatura.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТЭРАТУРА.

(НАРЫСЫ І АГЛЯДЫ).

Лекцыя, чытаная у Беларускум Народнум Універсытэту у Маскве.

Цяшкая доля, якая на працягу усяго гістарычнаго жыцьця Беларусі, няадчэпна яе справаджая, давяла да таго нашу краіну, што мейста ея, як роунае з другімі, чуць ня назусім загубілася у ходзя жыцьця. Сцяраушы сваю гасударсцвяннасць з дауных часоу і падпаушы пад моцны надау літвазацыі пошля заваевы яе Літоускім княжаствам, Беларусь, воляю лесу, пачала уступаць боляй і боляй свае мейста свайму пабядзіцялю — літоускаму уплыву з’яго губільнымі скуткамі ля развітшай у Полаччыня, Случчыня, Мазыршчыня, Міншчыня, і іншых вабласцех тагдашняе Беларусі, беларускай культуры. Усе прывілеі, праводзячыя тую ці іншую гасударствянную уладу, як пісаньня грамат, актау, пастаноу усіх законау на пануючай мовя, верхавенства устаноу, нагляд гасударскі за усею машынаю гасудаскае гаспадаркі — усе гэта па трошку перайходзіла у рукі літоуцау, прымаючы іхнюю ахварбоуку і прымеркоуваючыся на іх складу управы, нацыянальных звычаяу ды іншая. Разам з пераходам, ці сапраудняй, з атабраньяням у свае рукі ат беларусау, кірунку гасударская машынаю, лехка, бяз спрэчкі, перадаліся і усе чыноуныя людзі пад загад новаго уладайцы краям і яго доляю, Літоуская народнасць павяла у краю сваю працу, стала пануючай і, вядома, нацыянальная асобнасці, як мова, душа, злучавы з гэстай асобнасцію, звычайна, ралігійны культ, начау прасціраць свое сільле шырэй і ширэй і захаплиць у себе памаленьку усю тагочасную інталігэнцыю, выхаванную на пачатках і развіцьцю беларусскае культуры. Заусёды, пры стоку дзьвух рэчак, вада тае, якае хуччэй і стромий цячэ, переганяя воду першай і усе плывучая захапляя з собою. Але, калі усе іншая удалося літоуцам аблитовіць, скинуць хварбу беларусскай мулі, та гэта ня удавалася зрабіць з беларусскаю моваю. Як ні як, а беларускі народ па лічбя куды перацягвау літоуцау, выраблянаю культураю, якую больш усяго захоувая мова — ен так сама стаяу вышэй, рауняючы з беларусамі, усе ж такі някультурных і адсталых літоуцау. На працягу доугіх гадоу самаістнаго жыцьця, беларуская культура добра ужылася і змагацца з яе уплывам і на літоускую гасударскую управу — было цяжка і ня зусім патрэбна. Гэткія вялікія з’явішчы у жыцьці народау, як поуная усасанья, знішчэньня аднаго другім — рэч ня вельмі простая. Гісторыя, на працягу сваем, толькі у дау-