Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ДРУГАЯ.


(Сцэна прэдстауляе бераг лесу: у глыбі відаць веску; на лева — багаты двор, а на права, каля лесу, так сама у глыбі сцэны, — мужычая хата. З-за дрэу відаць, высунутыя да паловы, калесы, на каторых сьпіць Гапон Барычка, зьвесіушы галаву; каля яго сьпіць, сідзючы, апершы галаву у луку калес, яго жонка Куліна. Выходзіць з двара Пятрук с кароткай люлькай і ў задуме гаворыць).

ЗЬЯВА I.

Пятрук (адзін).

Пятрук. Ледзь адпрог коні, так зараз выбег са двара, штоб пабачыцца с каханай Марысяй. Пан у залёты і фурман чэраз плоты. Ну, ужо гэтаму пану, то, пэуня, служыць пякельная сіла: што толькі здумае, то зараз збудзецца. Выежджаючы з дому бедавау, што на трох конях гоніць у залёты; глядзі ты, — ні даехалі мы да Машанскай карчмы, аж якісь жыд ляціць на каламажцы, а обак тут жа прывязана кабыла прыгожэнькая, аж міла на яе палюбавацца, — ножкамі перабірае — вось паненка у танцы, — пырскае весяла, шыю у дугу сагнуушы. Пан аж казау прыстаці, штоб падзівіцца хараства. Пытае жыда, чы ні прадасьць. А паганцу так і падавай. Слова за словам — старгаваліся пятнаццаць рублеу. Гэта-ж рэч ніслыханная. Я ад слова дау бы за яе трэйчы пятнаццаць да і яшчэ дзесятак дабавіу-бы. Здаецца толькі, ці ні крадзенная, што так за нішто амаль уступіу. Пэуня і пан тое спазнау, бо адразу засуліу малую цану, а жыд, псяюха, і згодзіуся. Тут мяне пан скарэй па хамут і пастронкі конна да дому пагнау, а сам астауся чакаць у Машанскай карчме; і аж душа расла, як мы чацьвярней сюды пад‘ехалі пад ганак. (думае) Цьфу, ты пропасьць! Здаецца, я гэту клячу гдзесь бачыу. Гнедзенькая з белай латай на лбе… так-жа белакапыта. Ну, вось… ані як ні прыпомню, а яна мне знаемая… (падыходзіць да калес і, агледзіушы сьплючых, спыняецца зьдзіулены) А-а-а! Гэта што за дзіво? Бацькі Марысі… Які дур на іх напау, што падкацілі пад лес калесы ды улегшы на іх, паснулі? А-а… (стукнуушы рукой у галаву) пачакай! Ці ні у іх я толькі бачыу капля у каплю схожую кабылу? Здаецца так… так, так… Цяпер сьцяміу. Куліна прасыпаецца; схаваюся за дрэво ды паслухаю, які чорт іх сюды загнау. (хаваецца).