Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(кажэ): Дык што… дурны той, хто гоніцца за сумленнем, калі яно пакінуло нас і уцякло на край сьвету. Дык што… Золато — гэта усе. Хто мае яго, той патрапіць нават перацягнуць на сваю сторану сумленне… Але час ужо ехаць да маей найдаражэйшай. (прычэпляе поупэруку на галаве). Дык што… Сеннека нарэшце канец, выясьніцца мая справа. Пры такіх яе дастатках, асабліва матэрыяльных, я, напэуна, буду шчасьлівым з ею. Па-праудзі, на што мне здауся яе пасаг? Але усе-ж такі дзесяць тысячак — гэта грошы і ніколі ні зашкодзіць павялічыць імі тое, што я сабрау (хочэ ісьці ужо). Але што гэта тамака зноу за гоман? Сеннека мяне замучаць начыста уселякімі справамі (сеу).

ЗЬЯВА V-ая.

Сабковіч і Мордка (сталяр).

Мордка (кланяючыся). Добры дзень пану, — ны! А што будзе з намі?..

Сабковіч. Дык што… што мае быць? Пачынай строіць сьвіран, а тады адтрымаеш свой задатак і за работу — дык што…

Мордка. Хас ду гегэрт, — цікавасьць! Як-жа строіць, калі пан пры угаворы патрэбавау цаго інсаго, а цяперака, калі я, дзеля пэунасьці, каб пан каго іншаго ні узяу да працы, дау сэсьць рублеу задатак, пан ставіць мне куды цязэйсыя варункі. Ны агроуль — гэтакім парадкам я і да паловы работа ні даедзе, а праем усе, колькі угаварыуся.

Сабковіч. Гэта ужо твае дзело; прападуць шэсць рублеу, калі ні возьмішся за работу — дык што…

Мордка. Ны!.. цікавасьць… Як-жа за яе брацца, калі мне будзе вялікая прыуда.

Сабковіч. Задатак твой прападзе, а я вазьму другога майстра, дык што…

Мордка. Гівалт! Сакзэ-с мовы ні было аб такой работа, якая пан цяперака мне дае…

Сабковіч. А ці маеш, пархуць, пісаны угавор?

Мордка. Ны!.. на сто ен, для якога глупства, ці ні досі панскае слова, — агроуль…

Сабковіч. Дык што… слово — вецяр, а распіска гэта грунт, мой даражэнькі; дурань верыць на слово, а разумны карыстае с таго, дык што… Ось я ужо трэццяго такога ашукау і зарабіу гэткім парадкам двадцаць рублеу. Яшчэ злаулю так са двух і свіран мне нічога ні будзе стоіць.

Мордка. А ці гэта будзе па панску — беднаго майстра асуківаць — хас ду гегэрт?