Старонка:Zbornik Nasa Niva.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАЛІ НАСТАУ ДЗЕНЬ, прыйшлі да майго дому і сказалі „Жадаемо для сябе адно толькі найменшага куточка“.
Казалі: «Паможамо табе маліцца да Бога твайго, а ты ў пакорнасьці сваей здаволен будзь нашым учасьцем у ласцы Яго»; а пасьля занялі месца ў куточку і сядзелі ціха й патульна.
Ажно ў цемры начной я бачу, як з гоманам і крыкам разьбіваюць яны маю сьвятую арку і як з бязбожнай прагавітасьцю крадуць ахвяры з аўтара Бога майго.
___

ЦІХА, СЭРЦА МАЕ — хай будзе салодкі табе мамэнт разьвітаньня.
Ня сьмерцяй, а давяршэньнем хай будзе ён для цябе.
Хай любоў расплывецца ўспамінам, а боль — песьняй.
Хай лёт у неба скончыцца злажыўшы скрыдлы над гнязьдзечкам.
Хай апошняе рук тваіх датыканьне будзе лагоднае, як кветка ночы.
Цудоўны канчатак — спыніся на мамэнт і маўчаньнем апошняе слова прамоў!
У нізкім паклоне схіляюся прад табой і падыймаю ўверх мой сьветач, каб асьвятліць табе дарогу.

(Паводле перакладу Я. Каспровіча).