Старонка:Zbor t2 1926.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


ЗОРКІ

Ночкай, як толькі выходзіў я з хаты,
Зоркі на небе страчаў я чатыры;
Кожны раз зводзіў іх вогнік крылаты,
Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай.

Першая - бацькава зорка ясьнела,
Маткі - другая глядзела ў сьвет горка,
Трэцяя мне мігацела нясьмела,
Роднай зямелькі - чацьвертая зорка.

Першая згасла навекі ня ў часе,
Звольна губляе бліск свой другая.
Трэцяя сумнаю мглой спавілася,
Толькі чацьвертая лепей міргае.