Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НЯВОЛЬНІЦТВА

Глуха стала посьля буры,
Нудна цягнуцца дзянькі.
Не праб‘ецца крык праз муры,
Крэпкі ржавыя замкі…

Нечым сэрца распацешыць,
Нечым дух разварушыць,
Як часамі боль прысьпешыць,
Голас волі закрычыць…

Эх, як цесна тут, як дзіка!
Не зайздросна наша часьць:
Не пачуюць твайго крыку,
Ніхто помачы ня дасьць!

1909 г.