Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

НОЧ У ВАСТРОЗЕ

Ноч глухая. Ціха.
Густа легла цьма.
Дрэмле чутка варта,
Цяжка сьпіць турма.

Страшнай зяўрай зьмея
Карыдор глядзіць,
І тужліва лямпа
Сьвеціцца, дрыжыць.

Обак карыдору
Камэры відны.
Пад замкамі дзьверы,
З кратамі яны.

І, здаецца, сьцены
Ціснуцца цяжэй,
Гнуць яны і душаць
Ўсё мацней, мацней,

Нудна, бы ў магіле.
Глуха, бы ў труне,
Толькі часам крыкне
Арыштант у сьне.