Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Шыбы звоняць і сьпяваюць,
Песьню скончаць, зачынаюць,
То павысяць яны голас,
То замлеюць, то замруць.
Жаль ў іх песьні сэрца чуе
І гаруе.
Шклечка-ж звоніць ўсё раз-по-раз
Не дае ўсё мне заснуць.

1921 г.

|}