Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Я хачу аб табе
З кім хоць слоўка сказаць,
Сэрца гора, тугу
І сумненьні прагнаць.

Але толькі-ж няма
З кім мне сум падзяліць,
І я мушу адзін
Перажыць, перабыць.

1914 г.