Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

∗     ∗

Дзе-б ні быў я, што-б ні думаў, —
Ты ўсюды са мною
І мне сьвеціш у тэй цемры
Яснаю зарою,

А ў часіны злой нядолі
Смутак разганяеш
Тугу, гора і журботу
Ты мне сунімаеш.

Толькі-ж леглі паміж намі
Берагі крутыя,
нам пуцінкі завалілі
Камяні ліхія…

Згодна ў полі ўдоўж дарогі
Каляінкі ўюцца,
ды ніколі між сабою
Яны не сальлюцца.

1910 г.